19:53 23 Июля 2016
Прямой эфир
Писатель Нил Гилевич

Ніл Гілевіч: шануйце мову сваёй краіны

© Sputnik/Виктор Толочко
Общество
Получить короткую ссылку
Последний Народный поэт (9)
717190

Класік беларускай літаратуры віншуе ўсіх беларусаў са святам роднай мовы і жадае, каб любові да мовы ў Беларусі стала больш.

МІНСК, 21 лют – Sputnik. Дзень роднай мовы адзначаецца сёння ў Беларусі, рэдакцыя Sputnik павіншавала з гэтым святам і наведала чалавека, які мае да яго самае непасрэднае дачыненне, – Ніла Гілевіча.

Народны паэт Беларусі, сапраўдны класік беларускай літаратуры Ніл Сымонавіч Гілевіч прысвяціў роднай мове ўсе жыцце. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, пісьменнік выглядае бадзерым, жартуе… На жаль, карэспандэнет Sputnik не змог грунтоўна паразмаўляць з пісьменнікам, бо Ніл Сымонавіч у апошні час не вельмі добра сябе адчувае, але колькі слоў аб роднай мове, творчасці Гілевіч на сустрэчы ўсё ж такі сказаў. 

Ніл Сымонавіч перадаў чытачам Sputnik віншаванні са святам і пажадаў, каб кожны любіў і шанаваў мову сваёй краіны.

"Вось у мяне на паліцы стаіць дваццацітрохтомавік маіх твораў, я яго выдаў за ўласны кошт. Кожны том прасякнуты каханнем да беларускай мовы. Усе 23 тамы надрукаваны невялікім тыражом – 100, а то і 50 асобнікаў. Гэта не тысяча і нават не пяцьсот. Але я спадзяюся, што знойдуцца тыя, хто данясе яго людзям, і, магчыма, любові да беларускай мовы стане крыху больш", – сказаў Гілевіч.

Писатель Нил Гилевич
© Sputnik/Виктор Толочко
Писатель Нил Гилевич

Sputnik жадае Нілу Сымонавічу здароўя, добрага настрою і доўгіх гадоў жыцця, выражае пісьменніку вялікую падзяку за яго ўклад у развіцце беларусскай літаратуры. 

Темы:
Последний Народный поэт (9)
Теги:
Нил Гилевич, Европа, Культура, Культура и искусство, Искусство, Люди, Весь мир, Примечательные факты, Беларусь, Литература, Жизнь известных людей, Национальная культура